|
|
|
|
|
|
Прыемна бачыць Вас у выстаўнай залі паэтычнага тэатра Арт.С ( art-s.by)
ПАРАЛЕЛІ
Французскі фатограф Цьеры Клеш і беларускія фатографы Вольга Лойка і Віктар Байкоўскі адлюстроўваюць свае гарадскія ўражанні ў чорна-белай фатаграфіі і незаўважна для сябе ствараюць паралелі паміж архітэктурай і чалавекам, матэрыялам і душой, станам і эмоцыяй. Разам яны сустрэліся віртуальна ў межах фотавыставы "Паралелі", якая, спадзяемся, зацікавіць беларускіх і французскіх творцаў і стане асновай для новага супрацоўніцтва.
Адкрыццё фотапраекта "Паралелі" адбылося ў галерэі "Панарама" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 16 верасня 2010 года, з эмацыйнымі выступамі неабыякавых да фотамастацтва і беларуска-французскіх культурных сувязей пісьменніка Навума Гальпяровіча, мастацтвазнаўцы Яўгена Шунейкі, мастака і куратара выставы Фёдара Ястраба, а таксама бліскучага акцёрскага дуэта Сігаль (Мікіта Сідарэнка і Уладзімір Галак). Выстава доўжылася да 6 кастрычніка і прыцягнула ўвагу моладзі і наведвальнікаў з розных краін, якія пакінулі свае допісы ў сшытку водгукаў.
Аўтар праекта — Юлія Новік,
менеджэр праекта — Віка Трэнас
(разам — прома-група ВЮ).
Выставы — gallery.art-s.by
© 2007—2009 Паэтычны тэатр Арт.С
Паважаныя наведвальнікі, нагадваем вам, што падчас выкарыстання матэрыялаў сайта спасылка на ART-S.BY абавязковая
design: Vadzim Klimovich ( vadzim@inbox.ru)
|
|
|
|
|
|
|
| |
| | | | |  | | | Віктар Байкоўскі | |
| |
| | | | |
Віктар Байкоўскі нарадзіўся ў 1967 годзе. Фатаграфаваць пачаў яшчэ ў дзяцінстве, але больш сур'ёзнае разуменне і ўспрыняцце фотамастацтва з'явілася нашмат пазней. Жыве і працуе ў Брэсце. Па спецыяльнасці праграміст. Удзельнік калектыўных фотавыставаў, прызёр рэспубліканскіх і міжнародных фотаконкурсаў, Віктар не абмяжоўваецца адным фатаграфічным жанрам. Ён з радасцю далучаецца да працэсу пошуку і вывучэння ўсяго, што адбываецца наўкол. Віктар цікавіцца не столькі працэсам здымкі, колькі самой фатаграфіяй, яе зместам і формай, спосабам падачы моманту. Яго здымкі, як і само жыццё, метафарычныя і неадназначныя, шматслойныя і раскрываюцца паступова, а часам уражваюць рэалізмам і прамалінейнасцю.
| | | | |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
|
|
| | | | |  | | | Вольга Лойка | |
| |
| | | | |
Вольга Лойка нарадзілася ў 1978 годзе. З 1997 года працуе ў навуковай журналістыцы. Брала ўдзел у калектыўных фотавыставах, прызёр рэспубліканскіх фотаконкурсаў, у 2010 годзе - персанальная фотавыстава ў НФК "Мінск", удзельнік медыя-праекта "Q.E.D". Фотаздымкі Вольгі неаддзельныя ад яе самой, здатнай на тое, каб чуйна рэагаваць на асаблівасці навакольнага свету і адначасна на ўнутраную напружанасць чалавека. Дакладнасць думкі, філасофская засяроджанасць погляду, уменне атрымліваць радасць ад працэсу пошуку – яна заўжды адкрытая для ўспрыняцця чагосьці новага і глядзіць на падзеі вачыма дзіцёнка-першаадкрывальніка. Выказваючы свае ўражанні ў апавяданнях, падарожных нататках і “злоўленых” кадрах, Вольга падкрэслівае, што галоўнае ў фатаграфіі – шчырасць перад самім сабой і гледачом.
| | | | |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
|
|
| | | | |  | | | Цьеры Клеш | |
| |
| | | | |
Цьеры Клеш нарадзіўся ў 1965 годзе ў Брэтані, Францыя. Фатограф, журналіст, кінакрытык, сцэнарыст і выкладчык. Жыве ў Парыжы, актыўна ўдзельнічае ў выставах і фотапраектах, здзяйсняе фотавандроўкі па шматлікіх краінах свету, аўтар некалькіх фотакніг. Серыя Цьеры Клеша «Sans De'fense» (“Безабаронныя перад горадам”) прысвечана дзелавому кварталу Парыжа – Дэфансу. Апынуўшыся ва ўладзе строгіх шкляных гмахаў, шэрага колеру офісаў і аскетызму мовы дзелавых касцюмаў і ўмоўнасцяў, людзі падсвядома імкнуцца парушыць зададзеныя абрысы і канструкцыі, ствараючы на іх аснове сваё – ірацыянальнае: адлюстраванні, сілуэты, лініі, копіі выяваў. Так яны робяцца персанажамі фотаздымкаў Цьеры, незаўважнага і хуткага назіральніка, які прыкмячае вытанчанасць і прыгажосць архітэктуры Дэфанса.
| | | | |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
|
|