|
Выстаўны павільён Арт.С
gallery.art-s.by |
|
|
Заля №3 Выстава "ПОДЫХ ГОРАДА". Аўтар Алена Кахановіч. —> Перайсці ў залю №3 Кожны горад жыве сваім жыццем. Горад як чалавек: са сваім характарам, норавам, са сваім настроем. Мне пашанцавала наведаць розныя краіны, прайсціся па праспектах вялікіх мегаполісаў і па вузенькіх вулачках правінцыяльных гарадкоў. I я ўпэўнена магу сказаць, што горад гэта не толькі яго гісторыя, падзеі мінулага і сучаснасці. У першую чаргу, кожны горад — гэта яго жыхары, людзі, якія напаўняюць яго жыццём. Варта толькі зрабіць некалькі крокаў па незнаёмым табе горадзе, і ты можаш пабачыць многае: радасць, смутак, задуменнасць і нерухомы спакой — усё гэта на тварах людзей вакол цябе. Назіраеш за імі і быццам адчуваеш дух самаго горада. |
|
|
Заля №2 Выстава "БЛАКІТНЫ СВІН І ЯМУ ПАДОБНЫЯ". —> Перайсці ў залю №2 Выстава беларускіх коміксаў, прысвечаных Блакітнаму Свіну — сімвалу антыгламурнай літаратурнай прэміі суполкі "Літаратурнае прадмесце", якая ўручаецца за нонканфармізм і здольнасць захаваць творчую "самасць". Творы, прадстаўленыя ў віртуальнай галерэі, былі аб’яднаныя ў электроннай кнізе коміксаў, якую атрымалі наведвальнікі імпрэзы "Выявы-2009". Ідэя стварэння коміксаў — Юлія Новік, распрацоўка і выданне электроннай кнігі — Юлія Новік і Віка Трэнас (прома-група ВЮ). Аўтары коміксаў — Даша Бельская, Алёна Беланожка, Іна Панамарчук, Данііл Жугжда і Васіль Паўлініч — маладыя мастакі, і кожны дадаў нешта сваё у вобраз Блакітнага Свіна. |
|
|
Заля №1 Выстава "НАРАЧАНСКІЯ ЧАРЫ". Аўтар Рагнед Малахоўскі. —> Перайсці ў залю №1 Гэтая фотавыстава першая ў творчай біяграфіі маладога паэта і фотааматара Рагнеда Малахоўскага. У ёй аўтар адлюстроўвае сваё Нарочча і стаўленне да яго. Упершыню гледачы пабачылі “Нарачанскія чары” ў бібліятэцы Цёткі (Мінск, вул. Талбухіна 12а) ў траўні 2007 года. Сёння з імі можна сустрэцца зноў у віртуальнай выстаўнай зале Арт.С. Вы пабачыце зімовы і летнія пейзажы, світанне і захад сонца, чаек і лебедзяў, атрымаеце асалоду ад краявідаў Нарачы. |
|
|